Свабоду Надзеі Саўчанцы!

savchenko_final_charges_624x351.jpgХутка споўніцца два гады, як расейскія ўлады трымаюць у закладніках дэпутата ПАРЭ і Вярхоўнай Рады Украіны Надзею Саўчанку.

Надзея была гвалтам вывезеная з тэрыторыі Украіны падчас акупацыйнай аперацыі расейскіх войскаў у Данбасе.

Разгляд справы ў судзе толькі пацвердзіў: Надзея не мае дачынення да забойства расейскіх журналістаў, якія асвятлялі дзеянні акупацыйных войскаў, і яе затрыманне - спроба ўзяць закладніка для шантажу Украіны.

Прысуд у 23 гады турмы абсурдны і пацвярджае палітычны характар працэсу ў духу сталінскага 1937 года.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты патрабуюць неадкладнага вызвалення Надзеі Саўчанкі, якая трымае галадоўку ў расейскай турме.

Паколькі арышт, “суд” і здзекі з Надзеі ёсць прамым парушэннем Мінскіх дамоўленасцяў 2015 года, мы настойваем на тым, каб афіцыйныя асобы МЗС Беларусі заклікалі ўлады Расіі неадкладна вызваліць Надзею Саўчанку.

Віталь Рымашэўскі. Надзея Саўчанка - выклік для Расіі і Еўропы